Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 120 гадоў зь дня нараджэньня Пятруся Броўкі; пяць гадоў таму затрымалі Ігара Лосіка


Ігар Лосік, архіўнае фота
Ігар Лосік, архіўнае фота

Падзеі 25 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

25 чэрвеня 2025 году спаўняецца пяць гадоў, як блогер і журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі.

Таксама ў гэты дзень

1447 — вялікі князь Казімер каранаваўся на караля польскага.

1794 — Паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі: адбыўся бой з расейскімі карнымі войскамі пад мястэчкам Солы

1840 — загадам расейскага імпэратара Мікалая I 25 чэрвеня 1840 году скасоўвалася дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў. На тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губэрняў Трэці Статут ВКЛ дзейнічаў да 1831 году. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі канчаткова ўвяла сваё заканадаўства Расейская імпэрыя.

1925 — у Сэйме Польшчы пасьля расколу Беларускага пасольскага клюбу заснаваны пасольскі клюб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

1940 — падчас Другой усясьветнай вайны Францыя была акупаваная Нямеччынай.

1941 — Фінляндыя ўступіла ў Другую ўсясьветную вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.

1943 — габрэі ў Чанстахоўскім гета паднялі паўстаньне супраць нацыстаў.

1948 — падчас савецкай блякады Заходняга Бэрліну ў межах халоднай вайны быў адкрыты паветраны мост, з дапамогай якога амэрыканская і брытанская авіяцыя забясьпечвала харчаваньнем насельніцтва гораду. Савецкая блякада працягвалася да 1949 году.

1950 — пачалася Карэйская вайна: Паўночная Карэя ўварвалася ў Паўднёвую; вайна цягнулася да 1953 году.

Салдат амэрыканскай марской пяхоты бярэ ў палон кітаўскіх вайскоўцаў падчас вайны ў Карэі
Салдат амэрыканскай марской пяхоты бярэ ў палон кітаўскіх вайскоўцаў падчас вайны ў Карэі

2003 — пастановай Савету міністраў афіцыйна закрыты Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

2003 — у Менску тысячы людзей прайшлі працэсіяй на пахаваньні Васіля Быкава.

Пахаваньне Васіля Быкава, Менск, 25 чэрвеня 2003
Пахаваньне Васіля Быкава, Менск, 25 чэрвеня 2003

У гэты дзень нарадзіліся

1852 Антоні Гаўдзі, каталёнскі архітэктар.

Храм у Барсэлёне, узьведзены паводле праекту Гаўдзі
Храм у Барсэлёне, узьведзены паводле праекту Гаўдзі

1892 Зыгмунт Абрамовіч, адзін зь вядучых актораў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага.

1903Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік.

1905Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. У 1967–1980 гадах Броўка быў галоўным рэдактарам Беларускай савецкай энцыкляпэдыі, пераемніцай якое стала Беларуская энцыкляпэдыя.

Пятрусь Броўка
Пятрусь Броўка

1939Варлен Бечык, літаратуразнавец.

У памяці

1943Артур Гольдштайн, нямецкі журналіст габрэйскага паходжаньня, забіты ў нацысцкім канцлягеры Аўшвіц.

1974 Янка Раманоўскі, беларускі мастак, пляменьнік Янкі Купалы.

2009Майкл Джэксан, амэрыканскі сьпявак і танцор.

2011Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт.

2022Барыс Тасман, вядомы спартовы журналіст.

2022 Эрнэст Ялугін, пісьменьнік і журналіст.

2022 Аляўціна Вячорка, літаратурны рэдактар, перакладчыца, грамадзкая дзяячка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG