Тут, з гэтага боку мяжы, усе радуюцца — вызваленьне, справядлівасьць перамагла, вывозьце ўсіх! А там, у Беларусі, дзе яны сядзяць ужо пяць гадоў, дзе за пяць гадоў прывыклі да ўсіх магчымых арыштаў і пры тым захоўваюць сваю годнасьць ды сваю прыродную повязь з радзімай, усё можа выглядаць па-іншаму.